Праклятыя і забытыя — фільм пра Беларускую Незалежніцкую Партыю
08.10.2013 / 10:29
Тэлеканал «Белсат» варта было стварыць хаця б дзеля таго, каб зьявіліся такія фільмы, як «Праклятыя і забытыя» пра Беларускую Незалежніцкую Партыю.
Болей, у прынцыпе, і няма чаго сказаць. Глядзіце самі:
Тэлеканал займае ўнікальную нішу і
распавядае людзям пра тыя старонкі гісторыі і пра тых людзей, якія для савецкага акупацыйнага рэжыма і для рэжыма лукашэнкаўскага былі і ёсьць табу. Хаця многія з гэтых людзей - сапраўдныя героі Беларусі,
у чый гонар называць бы вуліцы і каму ставіць бы помнікі. За гэта «Белсату» нізкі паклон і вялізнае дзякуй.
Калі б не «Белсат», такія фільмы яшчэ доўга не былі б зьнятыя - а цяпер яны цыркулююць па інтэрнэце, прыцягваючы ўвагу многіх людзей, ствараць рэальны доўгатэрміновы асьветніцкі і адукацыйны эфэкт.
Пры гэтым
якасьць фільмаў таго ж Антося Цялежнікава з часам відавочна паляпшаецца:
«Беларускі рэзыстанс» сам па сабе ўжо быў даволі якаснай стужкай, хаця і больш папулярна-міталягічнай, але «Праклятыя і забытыя» - ужо на ўзровень лепшы дакумэнтальны фільм з сур'ёзнымі крыніцамі і інтэрвію жывых сьведак.
Нагадаю, на сайце «Белсата» ляжыць вялікая і найцікавая калекцыя дакумэнтальных фільмаў, створаных на канале:
http://belsat.eu/be/filmy_dokumentalne/
Гэта яскрава адрозьнівае «Белсат» ад таго ж, скажам так, невідавочна празрыстага і, скажам так, няяўна эфэктыўнага ЭГУ, дзе з апошніх навінаў - тое, што на нейкую адказную пасаду зноў прызначылі (surprise-surprise!) літоўку, якая незразумела, ці ведае хоць, чым беларусы адрозьніваюцца ад расейцаў.
І да «Белсата», зразумела, ёсьць прэтэнзіі (Навошта забіваць этэр польскімі тэлесэрыяламі?)
Але
гэты тэлеканал прынамсі ўжо стварае рэальны бачны прадукт, прыносіць рэальную, канкрэтную карысьць Беларусі. Тое ж самае робіць Беларускі Свабодны Тэатар - яшчэ адзін беларускі праект у выгнаньні.
Якую на гэтым фоне карысьць прыносіць Беларусі ЭГУ - мне не зразумела.