Шумахер трапіў у лякарню пасля інцыдэнту ў Францыі
29.12.2013 / 18:44
Сяміразовы чэмпіён свету аўтагоншчык Міхаэль Шумахер атрымаў траўму галавы падчас катання на горных лыжах на французскім курорце Мэрыбэль.
44-гадовы Шумахер, які сончыў кар’еру ў «Формуле-1» у другі раз у канцы сезону 2012 года, быў дастаўлены на верталёце ў бальніцу горада Муцьер.
Па словах дырэктара гарналыжнага курорта Мэрыбэль Крыстафа Жэрніньён-Лекомта, Шумахер «быў у шоку, але прытомнасці не губляў».