Сын Ярмошынай у майцы «Я люблю мамін боршч» ФОТАФАКТ
20.04.2014 / 12:34
Сын старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай працягвае троліць інтэрнаўтаў (а заадно і сваю маці) вясёлымі здымкамі.
Мінулы раз адвакат Аляксей Ярмошын перадаў вітанне з Гаагі.
А цяпер карыстальнікі «Фэйсбука» сустрэлі яго ў цягніку Вільня—Мінск у майцы з надпісам «Я люблю мамін боршч».
Аляксей Ярмошын адразу ж апублікаваў свой здымак у гэтай майцы.
Фразу пра боршч, якая стала крылатай, Лідзія Ярмошына прамовіла падчас прэс-канферэнцыі пасля Плошчы-2010. На заўвагу, што сярод пратэстоўцаў таксама было нямала жанчын, старшыню ЦВК, як кажуць, панесла:
«Гэтым «жанчынам» рабіць няма чаго! Сядзелі б дома, боршч варылі. А не па плошчах шасталі. Гэта ганьба для жанчыны — удзельнічаць у падобных мерапрыемствах».
Гэты «боршч» прыгадвалі Ярмошынай яшчэ не раз. За яго яна атрымала «пачэснае» званне «Сэксіст года».
* * *
Твар эпохі. Лідзія Ярмошына: гісторыя ўзлёту бабруйскай юрысткі
{POLL#233}