Kucharka_by: цыбрыкі РЭЦЭПТ
24.10.2014 / 17:40
Цыбрыкі — беларуская нацыянальная страва з бульбяной таркаванай масы (сырая бульба, нацёртая на тарцы і добра адціснутая пасля гэтага) з невялікім дадаткам да яе мукі (2 ст. лыжкі на 1 кг бульбы).
1 кг бульбы
2-3 ст.л. топленага сала
2-3 ст.л. мукі
соль
паніровачныя сухары
Для падліўкі:
½ галоўкі часнаку
1 шклянка малака
1 ст.л. мукі
1. Бульбу пачысціць, нацерці на дробнай тарцы, адціснуць.
2. Пасаліць і дадаць муку. Змяшаць.
3. Сфармаваць невялікія шарыкі, абкачаць іх у сухарах.
4. Абсмажваць шарыкі ў разагрэтым тлушчы або кінуць у фрыцюр.
5. Часнок пачысціць, разрэзаць зубкі ўздоўж, пакласці ў малако і варыць 10 хвілін на невялікім агні.
6. Часнок выняць, пюрыраваць у блендэры і вярнуць у малако. Дадаць муку і яшчэ трохі нагрэць, каб загусцеў.