Джэрэмі Кларксан звольнены з Бі-бі-сі

+ топ-10 цытат вядучага

25.03.2015 / 21:28

Кіраўніцтва Бі-бі-сі абвясціла аб сваім рашэнні не аднаўляць кантракт з вядучым тэлепраграмы Top Gear Джэрэмі Кларксанам.

PA

Папулярны вядучы быў адхілены ад эфіру 16 дзён таму пасля бойкі з прадзюсарам. Як сцвярджаюць відавочцы, сварка на здымках адбылася з-за таго, што пасля здымачнага дня ў Паўночным Ёркшыры для ўдзельнікаў не было прыгатаванае гарачае харчаванне.

Па словах генеральнага дырэктара Бі-бі-сі Тоні Хола, гэта рашэнне далося нялёгка, і меркаванні ў кіраўніцтве карпарацыі падзяліліся.

Праграма Top Gear з'яўляецца адной з самых папулярных і прыбытковых тэлепраграм Бі-бі-сі з глабальнай аўдыторыяй у 350 млн чалавек. Яе поспех шмат у чым тлумачыўся асабістай папулярнасцю вядучага, вядомага сваімі скандальнымі выказваннямі.

Найбольш яркія цытаты Джэрэмі Кларксана па версіі Бі-бі-сі

  1. Мы ўсе ведаем, што малалітражныя машыны больш карысныя, чым спорткары — як карысныя рыбін тлушч і ранішняя прабежка.
  2. Я не разумею, навошта патрэбныя асобныя палосы для аўтобусаў. Чаму тыя, у каго няма грошай, павінны ездзіць хутчэй за мяне?
  3. Пра Alfa Romeo Brera: Думайце пра яе як пра Анджаліну Джалі. Вы чулі, што яна вар'ятка і нічога не есць, акрамя клею для шпалераў. Але вы бы ўсё роўна былі не супраць, праўда?
  4. З майго пункту гледжання, Ferrari — гэта проста паменшаная ў маштабе копія Госпада Бога.
  5. Ferrari 355 — гэта перапёлчынае яйка, прыпраўленае сельдэрэйнай соллю і пададзенае да стала ў пупку Джуліі Робертс.
  6. Брытанскія атамныя падводныя лодкі прызнаныя небяспечнымі… Чаму б гэта? Напэўна, таму, што ў іх няма пандуса для інвалідных калясак.
  7. Suzuki Wagon R трэба старанна пазбягаць — як незасцярожанага сэксу з трансвестытам з Эфіопіі.
  8. Калі ў мяне бессань, дастаткова аднаго погляду на фотаздымак Toyota Camry — і я сплю як немаўля.
  9. Хуткасць яшчэ ніколі нікога не забіла, а вось раптоўнае спыненне пасярод дарогі… вось што забівае.
  10. Ідэя гоначных машын, якія былі адаптаваныя для язды па звычайных дарогах, не працуе. Гэта прыкладна як зняць жорсткае порна, а потым перамантаваць яго так, каб можна было паказваць у брытанскіх гатэлях. Што ў вас атрымаецца? Правільна: паўгадзінны буйны план чыйгосці потнага твару.

Чытайце таксама: Прыхільнікі Кларксана прыехалі да Бі-бі-сі на танку