Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 8. Павел Калаўр

05.04.2015 / 18:30

фота Tut.by

8 (–) Павел Калаўр

Старшыня праўлення Нацбанка.

 

Новы галоўны банкір краіны пагасіў валютны крызіс менш чым за месяц. Ягоная папярэдніца Надзея Ермакова ў 2011 раскачвалася амаль паўгода.

Калаўр — пазітыўны вобраз чыноўніка, які прабіўся наверх дзякуючы мазгам, а не сувязям. Ён не баіцца прымаць рашэнні, гатовы чуць розныя меркаванні, на нарады Нацбанка запрашаюць незалежных эканамістаў. Аднак кірунак манетарнай палітыкі ўсё адно вызначаюць не ў Нацбанку, а ў калідорах Адміністрацыі прэзідэнта.

 

Цытата

«Любы дазвол разлікаў у замежнай валюце — удар па сваёй».

Снежань 2011.

 

Аб’ектыўка

Нарадзіўся ў 1962 у вёсцы Белавуша на Століншчыне. Скончыў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум (1980), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава (1985). Кандыдат эканамічных навук (2001).

Працаваў у Стаўбцоўскім, Бярэзінскім, Валожынскім аддзяленнях Дзяржбанка СССР (1985–1987), узначальваў Валожынскае аддзяленне Аграпрамбанка СССР (пасля — «Белаграпрамбанка») (1988–1993).

Працаваў у сістэме Нацбанка (1993–2010), спачатку намеснікам старшыні праўлення, з 1999 — першым намеснікам.

Старшыня праўлення банка «БелВЭБ» (2010–2014). Старшыня праўлення Нацбанка (з 2014).

* * *

Чытайце таксама:

Self-made man: гісторыя поспеху Паўла Калаўра, рэпартаж з яго малой радзімы

* * *

3. Аляксандр Косінец
4. Віктар Лукашэнка
5. Андрэй Кабякоў
6. Уладзімір Макей
7. Ігар Шуневіч
8. Павел Калаўр
9. Уладзімір Сямашка
10. Віктар Шэйман
11. Юрый Чыж
12. Міхаіл Мясніковіч
13. Валянцін Шаеў