Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 29. Аляксандр Мяжуеў

05.04.2015 / 18:44

29 (–). Аляксандр Мяжуеў

Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі.

 

Рада бяспекі мае вельмі шырокія паўнамоцтвы. Напрыклад, у мірны час яна забяспечвае прававыя асновы дзейнасці ўсіх структур бяспекі, фарміраванне замежнай і ўнутранай палітыкі па зніжэнні ваеннай пагрозы, распрацоўку асноўных кірункаў вайсковай дактрыны. У ваенны час Рада бяспекі займаецца мабілізацыяй вайсковых структур, а таксама зацвярджае прапановы Міністэрства абароны.

Мяжуеў — вайсковец. Але сам у баявых дзеяннях удзелу не браў. Усе ягоныя медалі, звыш 20, за заслугі ў мірны час. Напрыклад, за ліквідацыю наступстваў урагану ў Брэсцкай вобласці. У Раду бяспекі Мяжуева выцягнулі з ціхай і соннай палаты прадстаўнікоў.

Цытата

«У мяне заўсёды былі здаровыя амбіцыі. Я не люблю таптацца не месцы, заўсёды знаходжуся ў пошуку. Люблю «жывую» працу».

Сакавік 2013.

Аб’ектыўка

Нар. у 1959 у Ляхавічах. Скончыў Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, Вайсковую акадэмію імя Фрунзе ў Маскве; Вайсковую акадэмію Генеральнага штаба Узброеных сіл Расіі. Мае званне генерал-маёра. Узнагароджаны 20 медалямі. Жанаты, мае трох сыноў, унукаў.

* * *

Чытайце таксама:

Пяць фактаў пра дзяржсакратара Рады бяспекі Аляксандра Мяжуева

* * *

24. Андрэй Раўкоў
25. Лідзія Ярмошына
26. Дзмітрый Лукашэнка
27. Сямён Шапіра
28. Усевалад Янчэўскі
29. Аляксандр Мяжуеў
30. Андрэй Уцюрын
31. Андрэй Шорац
32. Генадзь Давыдзька
33. Аляксандр Якабсон
34. Леанід Мальцаў