Барыс Тасман: Нашага Пятровіча бессаромна выкарысталі лайдакі, зладзеі і «імпатэнты»

16.08.2015 / 10:23

Журналіст «Прессбола» Барыс Тасман рэзка асудзіў затрыманне Уладзіміра Беражкова.

«Нашага Пятровіча бессаромна выкарысталі лайдакі, зладзеі і «імпатэнты», якія не ўмеюць ствараць, а здольныя толькі красці, ненавідзець і помсціць. Таму і краіна коціцца ў тартарары. Думаю, яны яшчэ не разумеюць, што робяць і на каго замахнуліся», — напісаў Тасман на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Папулярны журналіст Уладзімір Беражкоў пагадзіўся стаць выканаўцам абавязкаў генеральнага дырэктара хакейнага клуба «Дынама-Мінск», які страсалі карупцыйныя скандалы. Аднак праз некаторы час яго арыштавалі па абвінавачванні ў крадзяжы грошай клуба. 

«Следчым камітэтам распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэкса. Службовая асоба падазраецца ў крадзяжы грашовых сродкаў клуба праз злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі ў памеры не менш за 45 мільёнаў рублёў», — паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.

Чытайце яшчэ: Пяць фактаў пра арыштаванага Уладзіміра Беражкова

Сергей Гезгала