FT: Хвароба Альцгеймера можа аказацца заразнай
10.09.2015 / 09:35
Брытанскія навукоўцы выявілі прыкметы таго, што хвароба Альцгеймера можа перадавацца паміж людзьмі, перадае The Financial Times.
Да адпаведных высноў прыйшла група навукоўцаў універсітэцкага каледжа Лондана на чале з Джонам Колінджам. Паводле іх здагадкі, набыты гармон, які выклікае развіццё хваробы, можа перадавацца пры некаторых медыцынскіх аперацыях, у тым ліку хірургічных.
«Я не думаю, што ёсць прычыны для перажыванняў», — заявіў тым не менш прафесар Коліндж, падкрэсліўшы, што на дадзенай стадыі даследаванняў рабіць высновы зарана.
Вучоны заявіў, што ў навукоўцаў няма пацверджання таго, што хвароба Альцгеймера можа перадавацца праз стаматалагічныя працэдуры, а таксама праз сумеснае пражыванне або догляд за хворым.
Хваробу Альцгеймера называюць яшчэ сенільнай дэменцыяй. Гэта даволі частая хвароба старых людзей. Яна характарызуецца стратай памяці. Лекаў ад яе пакуль няма.