Кадыраў абвінаваціў Інстаграм у парушэнні свабоды слова
02.02.2016 / 18:33
Брытанская амбасада ў Расіі выказала занепакоенасць у сувязі з апошнімі заявамі чачэнскага лідара Рамзана Кадырава ў адрас расейскай апазіцыі.
«Мы занепакоеныя пагрозамі ў адрас @MKasyanov і іншых прадстаўнікоў апазіцыі. Расійскія ўлады павінны асудзіць падобныя ўчынкі», — гаворыцца ў заяве ў твітары» амбасады.
У панядзелак Кадыраў у сваім інстаграме апублікаваў відэаролік з апазіцыянерам Міхаілам Касьянавым, на які накладзены фільтр у выглядзе прыцэла снайперскай вінтоўкі.
«Касьянаў прыехаў у Страсбург за грашыма для расійскай апазіцыі. Хто не зразумеў, той зразумее», — гаварылася ў подпісы да відэа.
Пазней ролік знік. Як высветлілася, ён быў выдалены адміністрацыяй Інстаграма з-за таго, што парушаў правіла сацсеткі, якая забараняе публікаваць у ёй заклікі да гвалту.
Кадыраў, пасля таго як быў выдалены ролік, абвінаваціў Інстаграм у парушэнні свабоды слова.