Нясвіжскі замак на новай купюры ў 100 рублёў намалявалі з грубымі памылкамі ФОТА

На новай купюры ў 100 рублёў выяўлены Нясвіжскі замак Радзівілаў — перліна беларускай архітэктуры, аб'ект са спісу UNESCO, піша ў блогу Глеб Лабадзенка.

12.07.2016 / 22:33

Купюры надрукаваныя ў 2009 годзе. Таму купал на замкавай вежы, які прызналі памылковым, намаляваны так:

Тады ён і напраўду выглядаў так:

Аднак у 2012 годзе, перад адкрыццём, купал замянілі на правільны. Цяпер ён выглядае так:

Гэта ўсё яшчэ можна зразумець і патлумачыць.

Аднак прыгледзімся да ўсходняй галерэі. На малюнку гэты корпус злева ад галоўнага:

Апошнія 250 гадоў ён выглядае так:

Пяць вокнаў пераўтварыліся ў чатырнаццаць!

З заходняй галерэяй, якую цалкам зруйнавалі ў працэсе «рэстаўрацыі», таксама праблемы.

Выгляд на купюры:

Выгляд у рэальнасці:

Фота Віктара Малышчыца.

У ніжнім шэрагу ўзніклі два вялікія акны. Арка-праход знікла ўвогуле.

Верхні шэраг застаўся фальш-вокнамі, хоць у часе рэстаўрацыі іх перарабілі на сапраўдныя.

Да драбязы кшталту колькасці комінаў і мансардных акенцаў чапляцца ўжо не буду.

Што скажа Нацбанк на такія грубыя памылкі на новай банкноце?