Бліскучая акрабатыка! 20-гадовы віцябчук Уладзіслаў Ганчароў перамог у скачках на батуце
13.08.2016 / 22:19
Беларус Уладзіслаў Ганчароў атрымаў залаты медаль на алімпійскіх спаборніцтвах па скачках на батуце.
Гэта другая ўзнагарода Беларусі ў Рыа-2016.
У кваліфікацыйным раўндзе Уладзіслаў набраў другую суму балаў — 111,090 (за два скачкі).
У фінале Ганчароў заняў першае месца, атрымаўшы 61,745 бала.
Ён абышоў канкурэнтаў з Кітая, Японіі і Расіі.
На цырымоніі ўзнагароджвання Ганчароў, такое ўражанне, хваляваўся мацней, чым падчас выступу.
І ён прачула спяваў беларускі гімн, стоячы на п'едэстале.
А пасля пакаштаваў медаль на зуб. Якое яно — золата ).