17 верасня — беларускамоўная вандроўка «Усе дарогі вядуць у Будслаў»

Мінск — Заслаўе — Радашкавічы — Маладзечна — Вілейка — Будслаў — Даўгінава — Мінск.

02.09.2016 / 14:30

Як усе дарогі свету вядуць у Рым, так і ўсе дарогі Беларусі вядуць у Будслаў. Экскурсія дазволіць Вам убачыць рэлігійныя святыні і ўразіцца іх прыгажосцю.

Будслаў ганарыцца сваёй манументальнай святыняй і цудатворным абразом Маці Божай Будслаўскай, да якой штогод сцякаюцца тысячы пілігрымаў на знакамітыя будслаўскія фэсты.

Фота: geo-by.com

Таксама падчас экскурсіі мы наведаем горад Заслаўе з яго шматвяковай гісторыяй; пасёлак Радашкавічы з цікавай архітэктурнай забудовай цэнтральнай часткі; горад «шасці стагоддзяў» — Маладзечна;

Вілейку з касцёлам Узвіжання Святога Крыжа і царквой Прападобнай Марыі Егіпецкай. Заслугоўваюць увагі і святыні вёскі Даўгінава — Траецкая царква і Касцёл Святога Станіслава.

Цана вандроўкі: 40 рублёў на чалавека

Праграма тура

Анлайн-браніраванне

Каляндар экскурсій

Падрябязнасці і запіс па тэлефонах: (17) 222 33 21, (29) 765 25 45, (29) 650 61 02 (Лідзія).

ТАА «БелЮніІнтэрКам» УНП 19052271