24 верасня — вандроўка ў палескія нетры
Маршрут: Мінск - Тураў - Ляскавічы - Мінск.
16.09.2016 / 12:37
Вас цікавіць народная палеская культура? Тады гэтая экскурсія спецыяльна для вас!
24 верасня выпраўляемся на самы поўдзень Беларусі, каб паўдзельнічаць у этнакультурным фестывалі «Зоў Палесся»!
Спачатку мы адведаем Тураў - адзін з самых старажытных гарадоў нашай краіны.
Пра яскравую гісторыю ўзлёту і заняпаду гэтай былой княскай сталіцы распавядзе наш экскурсавод. Таксама мы ўбачым раскапаныя падмуркі праваслаўнага сабора, збудаванага ў XII ст., але зруйнаванага ўжо на пачатку XIII ст. землятрусам.
Пасля Турава мы адразу кіруем на фестываль у Ляскавічы -
адміністрацыйны цэнтр Нацыянальнага запаведніка Прыпяцкі. На фестывалі мы пазнаёмімся з загадкавай палескай культурай: паслухаем выступленні шматлікіх музыкаў — мясцовых і прыезжых, зможам наведаць тэматычныя падвор’і, што прадстаўляюць народныя святы, абрады, фальклор, рамёствы, этнаграфічную самабытнасць народнай палескай культуры.
Вы ўбачыце выставу птушак, выставу «Палесся шчодры ўраджай», выставу «Паляванне і рыбалоўства» і іншыя. Вы зможаце пакатацца на лодках, цеплаходзе, канях, пастраляць з лука і паўдзельнічаць у розных іншых актыўнасцях. І гэта не поўны пералік таго, што будзе адбывацца на фэсце!
Кошт: 45 рублёў.
Пастаянным кліентам, пенсіянерам і дзецям да 12 год зніжка 5 рублёў!
Каляндар экскурсій па Беларусі
Падрабязнасці і запіс па т.: (17)2223321, (29)7652545, (29)6506102 (Дзяніс).
ТАА «БелЮніІнтэрКам» УНП 19052271