96%: «Наша Ніва» адгадала пераможцаў выбараў на 106 акругах
12.09.2016 / 01:37
На сайце Цэнтрвыбаркама з'явіліся папярэднія спісы пераможцаў выбараў. Наколькі спраўдзіўся прагноз «Нашай Нівы»?
Нечаканасцяў толькі некалькі.
Ад Каліноўскай акругі №108 пераможцам назвалі Максіма Місько, старшыню праўлення Беларускага фонду міру (гэта грамадская арганізацыя пераважна аб'ядноўвае бюджэтнікаў і спраўна пастаўляе праўладных назіральнікаў на выбары) і першага намесніка старшыні Беларускага саюза сувораўцаў і кадзетаў.
А вось намеснік дырэктара Інстытута гісторыі Акадэміі навук Вадзім Лакіза застаўся ні з чым. Яго доўгі час падтрымлівала «Белая Русь», але нешта пайшло не так.
Яшчэ адна тэхнічная замена ў Мінску адбылася на акрузе №110. Замест дырэктаркі гімназіі №5 Лады Захаравай пераможцай назвалі Вольгу Мычко, галоўную доктарку хоспіса.
Перамогу кандыдаткі ад АГП Ганны Канапацкай прадказаць, здаецца, было немагчыма.
Нарэшце, у Асіповіцкай акрузе прайграў цяперашні дэпутат Мікалай Калтуноў. Зафіксаваная перамога Алімпійскага чэмпіёна, весляра Аляксандра Багдановіча.
У Брэстчыне, Віцебшчыне, Гродзеншчыне і Міншчыне прагноз быў дакладным.