22 верасня — беларускамоўная экскурсія «Шарм міжваеннага Мінска»
22.09.2016 / 08:05
Усе мы прывыклі да таго, што падчас экскурсій нам імкнуцца паказаць старыя будынкі, расказаць пра былыя часы — і чым старажытней, тым лепш. Таксама мы звяртаем увагу на сучасную архітэктуру. У апошнія гады пачалі з’яўляцца экскурсіі па Мінску 1950-х гадоў, па нашай адметнасці — велізарным кавалку сталінскага ампіру на праспекце. А што ж было паміж гэтым? Чым займаліся нашыя продкі ў 1920-30-я гады? На памяць прыходзяць толькі штампы з падручнікаў пра НЭП, індустрыялізацыю і калектывізацыю.
Але ж гэта афіцыйна-паказальны бок жыцця. А як жа яго адваротны бок? Як людзі атрымлівалі жыллё? Дзе куплялі тавары? А калі мясцовых тавараў не хапала — дзе бралі кантрабанду, валюту? Чым займаліся дробныя крымінальнікі? На гэтыя і многія іншыя пытанні вы пачуеце адказы падчас экскурсіі па міжваенным Мінску.
Экскурсавод: Павел Махінаў
Дата: вечар 22 верасня (чацвер)
Кошт: 12 рублёў.
Пастаянным кліентам, пенсіянерам і дзецям да 12 год - зніжка 2 рублі!
Каляндар экскурсій па Беларусі
Падрабязнасці і запіс па т.: (17)2223321, (29)7652545, (29)6506102.
ТАА «БелЮніІнтэрКам» УНП 19052271