29 верасня — пешаходная экскурсія «Менск Максіма Багдановіча»

27.09.2016 / 11:59

Іван Пратасеня. «Максім Багдановіч і Зоська Верас у Мінску. 1916 год».

Немаўляткам на руках матулі і цяжка хворым апантаным юнаком Менск бачыў Максіма Багдановіча. Але менавіта тут прагучала першае кугаканне малога, і менавіта ў Менску ў месяцы апошняга спаткання з горадам з'явілася на свет неўміручая «Пагоня». Чаравікі паэта тапталі менскі брук, дзвярныя клямкі кранала рука творцы. Ці застаўся ў сучасным Мінску хаця след Багдановіча? Даведаецеся на нашай новай экскурсіі.

 

Экскурсавод: Валянціна Кароткіна.

Дата: вечар 29 верасня (чацвер)

Цана: 12 рублёў. Пастаянным кліентам, студэнтам, пенсіянерам і дзецям да 12 год — зніжка 2 рублі!

 

Анлайн-браніраванне

Каляндар экскурсій па Беларусі

Падрабязнасці і запіс па т.: (17)2223321, (29)7652545, (29)6506102 (Дзяніс).

ТАА «БелЮніІнтэрКам» УНП 19052271