15 кастрычніка — беларускамоўная вандроўка на Браслаўшчыну, у край азёр і храмаў

Маршрут: Мінск—Вiдзы—Опса—Браслаў—гара Маяк—Слабодка—Iказнь—Мінск.

06.10.2016 / 15:04

Падчас экскурсіі мы ўбачым цудоўны неагатычны касцёл Святой Тройцы ў Відзах — самае высокае культавае збудаванне на тэрыторыі Беларусі, наведаем сядзібу знакамітага роду Плятэраў і неагатычны касцёл Іаана Хрысціцеля ў Опсе,

падымемся на гару Маяк, адкуль адкрываецца дзівосны па прыгажосці від на наваколле: азёры з выспамі і высокія вежы касцёлаў, палі і лясістыя пагоркі.

Пазнаёмімся з Браславам - старажытным і сучасным: падымемся на Замкавую гару, ўбачым касцёл Нараджэння Божай Маці, праваслаўную царкву Успення Багародзіцы, драўляную і каменную забудову звілістых маляўнічых браслаўскіх вуліц.

У Слабодцы нас сустрэне прыгажун-касцёл Сэрца Ісуса, а ў Іказні - Касцёл Божага Цела, які знешне нагадвае замак.

Цана вандроўкі: 45 рублёў з чалавека.

Праграма тура

Анлайн-браніраванне

Каляндар экскурсій

Падрабязнасці і запіс па тэлефонах: (17) 2223321, (29) 7652545, (29) 6506102 (Лідзія).

ТАА «БелЮніІнтэрКам» УНП 19052271