Б'ёрндален пракаментаваў нараджэнне дачкі ў Мінску
01.10.2016 / 14:55
Сёння стала вядома, што Дар'і Домрачавай і Оле-Эйнара Б'ёрндалена ў 6-м радзільным доме Мінска нарадзілася дачка.
vg.no
«Мы сталі татам і мамай маленькай дзяўчынкі. Яна нарадзілася ў 10:20 раніцы па мясцовым часе. Усё прайшло добра. Мы абое ганарымся!» — заявіў бацька дзіцяці, біятланіст Оле-Эйнар Б'ёрндален нарвежскаму выданню VG sporten.