19 лістапада — беларускамоўная вандроўка «Ажываюць сівыя стагоддзі»
Крэва—Баруны—Гальшаны—Дзесятнікі—Вішнева—Валожын.
16.11.2016 / 06:54
Дата вандроўкі: 19 лістапада.
Цана: 40 рублёў.
Старажытная гісторыя беларускай зямлі можа распавесці шмат тым, хто цікавіцца мінулым.
Пазнаёміцца са слаўнымі часамі Вялікага Княства Літоўскага вы зможаце ў рамках вандроўкі «Ажываюць сівыя стагоддзі».
У Крэве мы даведаемся пра гісторыю мясцовага замка-кастэлі, які стаў лёсавызначальным для нашай дзяржавы ў мінулым.
У мястэчку Баруны знаходзіцца базылянскі кляштар XVIII ст.
Гальшаны вядомыя не толькі замкам Сапег, але і касцёлам францішканцаў 1618 г. У в. Дзесятнікі мы наведаем адны з найлепш захаваных могілак часоў Першай сусветнай вайны. Тут пахаваныя жаўнеры нямецкай, аўстрыйскай і рускай арміі.
Наступны пункт экскурсіі - тыповае беларускае мястэчка Вішнева, дзе знаходзіцца нямала помнікаў гісторыі і з якім звязана нямала слынных імёнаў.
Апошні прыпанак зробім у Валожыне. Калісьці Валожын - вядомае яўрэйскае мястэчка-штэтл, уладанне графаў Тышкевічаў, а сёння - цэнтр Валожынскага раёна. Тут знаходзіцца найбольшая канцэнтрацыя класіцыстычных помнікаў у адным месцы - гэта касцёл Св. Іосіфа, палац Тышкевічаў (захаваўся галоўны корпус, афіцына, аранжэрэя і іншыя будынкі), яўрэйская архітэктурная спадчына.
Падрабязнасці і запіс па тэлефонах (17)2223321, (29)6506102, (29)7652545 (Дзяніс.).
ТАА «БелЮніІнтэрКам» УНП 19052271