Дзякуем чытачам-фундатарам «Нашай Нівы» Цімуру В., Уладзіміру А., А.А.Л. 

03.01.2017 / 11:11

Дзякуем чытачам-фундатарам «Нашай Нівы» Цімуру В., Уладзіміру А., А.А.Л. за грошы на выхад NN.BY, пераведзеныя праз сістэму АРІП

Таксама шчыра дзякуем тым 259 людзям, хто падтрымаў нашу дзейнасць праз краўдфандынгавую пляцоўку «Талака». Ужо сабрана больш, чым мы планавалі — 116% ад патрэбнай сумы.

Яшчэ каля 2000 рублёў пералічана праз АРІП. Мы апублікуем канчатковую суму пры канцы краўдфандынгавай кампаніі.

Кампанія збору Талакой будзе доўжыцца да 9 студзеня. Мы падрыхтавалі для ахвярадаўцаў унікальныя падарункі. У залежнасці ад сумы ахвяравання, гэта нататнікі, кубкі, байкі з дызайнерскім прынтам ад Сяргея Гудзіліна. 

А так выглядае прыз за ўнёсак 100 рублёў.

Важны этап

Краўдфандынгавы збор грошай — важны этап у гісторыі «Нашай Нівы». Мы заклікаем фундаваць нашы грамадска значныя расследаванні.

Нашыя чытачы і раней дапамагалі нам, але цяпер, дзякуючы зручнай пляцоўцы «Талакі» збор грошай стаў яшчэ лягчэйшым.

Што такое NN.by?

Гэта найбуйнейшая ў свеце беларускамоўная пляцоўка, якую штодня наведваюць з 40 тысяч камп’ютараў і тэлефонаў — больш, чым насельніцтва Навагрудка ці Глыбокае з Паставамі разам узятае.

Для развіцця беларускай мовы жыццёва неабходна захаваць такую прастору.

«Наша Ніва» адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы, сваёй ці чужой.

Нашы расследаванні

Расследаванні «Нашай Нівы» год за годам перамагаюць у беларускіх і міжнародных журналісцкіх конкурсах.

Згадайма некаторыя з іх толькі за апошні час.

Грунтоўнае даследаванне «Хто хоча зрабіць з Беларусі Заходнюю Расію» прывяло ў шал беларусафобаў усіх масцей і калібраў.

«Наша Ніва» пісала пра трэніровачныя лагеры расійскіх неанацыстаў, куды спрабавалі зацягнуць беларускіх школьнікаў, разабралася са светапоглядам «бацюшкі са свастыкай».

Мы працягваем адсочваць маёмасць чыноўнікаў — нядаўна вылічылі Наталлю Качанаву.

Са сваімі праблемамі ў «Нашу Ніву» звяртаюцца людзі з усіх канцоў Беларусі. Сёлета, напрыклад, журналісты разбіраліся з феадалізмам у Касцюковіцкім раёне.

Чыноўнікі вымушаныя рэагаваць на расследаванні «Нашай Нівы».

Талака тады і цяпер

Нашы продкі будаваліся талакой, старажытным спосабам узаемадапамогі. Цяпер, з прыходам найноўшых тэхналогій, удзельнічаць у талацэ стала нашмат прасцей. Дастаткова мець грошы на картцы.

Неабыякавыя беларусы з ахвотай дапамагаюць грамадска важным праектам. Сродкі на паездку Віталя Гуркова на чэмпіянат свету сабралі за лічаныя дні! Талакой выдавалі па-беларуску «Хронікі Нарніі», перакладалі «Свінку Пэпу».

Як паўдзельнічаць у зборы сродкаў?

Вельмі проста. Адкрыйце на «Талацэ» нашу старонку. Унізе можна выбраць суму дапамогі — ад 10 да 1000 рублёў. Ад гэтага залежыць, якую ўзнагароду вы атрымаеце: кубак з афарызмам, ці байку з афарызмам, ці фотапрацу Гудзіліна. Мы гатовыя нават пасадзіць бульбу на вашым агародзе:).

Абярыце патрэбны варыянт (чым больш, тым лепш!) і націсніце на яго. Пасля трэба будзе зарэгістравацца на сайце — пры жаданні дастаткова аўтарызавацца праз фэйсбук ці Укантакце — і ўвесці дадзеныя сваёй банкаўскай карткі. Калі вы хочаце зрабіць унёсак ананімна, не забудзьцеся паставіць адпаведную птушку.