Атрымаць бясплатны шэнген і наведаць канцэрт «Дзецюкоў» — унікальны шанец
24.01.2017 / 09:31
Больш за 70% беларусаў ніколі не былі за мяжой. Гучыць дзіўна, але гэта так. Натуральна, што выехаць у бліжэйшыя краіны - Літву ці Польшчу цікава ўсім, але, часцей за ўсё, грамадзяне сустракаюцца з цяжкасцямі, якія адсоўваюць гэты выезд да нявызначаных часоў, а менавіта — атрыманне візы шэнген.
Як атрымаць сваю першую візу шэнген максімальна хутка, проста і танна, а то і дарма?
Якая стандартная працэдура атрымання візы шэнген?
• запісацца на прыём у візавы цэнтр — бывае складана знайсці зручны час, бо часта ўсё распісана на 2-3 тыдні наперад;
• правільна вызначыцца з мэтай візіту і пацвердзіць гэтую мэту дакументальна — многіх, хто ні разу не выязджаў за мяжу, гэты пункт ставіць у тупік;
• падрыхтаваць пакет дакументаў — самастойна ўпершыню бывае цяжка аформіць анкету, а паслугі па запаўненні каштуюць 8-10 рублёў;
• прыйсці ў візавы цэнтр для падачы дакументаў у прызначаны час і аплаціць усе зборы агулам 77 еўра мінімум (консульскі збор = 60 еўра, сэрвісны збор візавага цэнтра = 15 еўра, страхоўка = 2 еўра)
Як жа аформіць візу бясплатна і без праблем?
Адказ просты - паехаць у Польшчу на канцэрт з бясплатнай візавай падтрымкай! Адзін з бліжэйшых такіх канцэртаў - гэта сольны выступ гурту «Dzieciuki» у Беластоку 25 лютага 2017 года, больш падрабязна пра мерапрыемства — па спасылцы.
Бясплатнай віза на 4 дні будзе для ўсіх, хто маладзейшы за 25 гадоў, астатнім са зніжкай 50% (г.зн. 30 еўра замест 60)
Такім чынам лічым,
• каля 11 euro (25 BYN) — купіць квіток на канцэрт;
• 15 euro — сэрвісны збор візавага цэнтра;
• 2 euro - страхоўка;
• РАЗАМ: каля 28 еўра для асоб, маладзейшых за 25 гадоў (эканомія 49 еўра);
• РАЗАМ для ўсіх астатніх = 58 еўра (эканомія 19 еўра).
Варта таксама ўлічыць і прастату афармлення візы:
• Вам не трэба шукаць час на прыём, гэтым займаюцца арганізатары канцэрта і паведамяць яго вам асабіста і загадзя
• Усе ўмовы і дакументы, неабходныя для афармлення візы вам дашлюць на ваш электронны адрас
• Пакрокавая інструкцыя па афармленні анкеты і іншых дакументаў ёсць на сайце
• Бясплатная кансультацыя па пытаннях афармлення візы таксама ўключана ў цану квітка!
• Усё, што ад вас патрабуецца - гэта купіць квіток на канцэрт і зарэгістраваць яго па спецыяльнай форме.
Як вынік, вы атрымліваеце першую візу шэнген амаль на 50 euro танней, чым гэта каштуе звычайна, віза сапраўдная 4 дні, за гэты час Вы паспееце арганізаваць сабе добры шопінг у Беластоку, а таксама культурна прасвяціцца, наведаўшы канцэрт гурта «Dzieciuki».
Ну а ўжо пасля, набыўшы досвед, падавайце на новую шматразовую візу. І добрых Вам пакупак і падарожжаў.
ІП Новаш Я.В. УНП 191677931