Вядомыя і невядомыя беларускія святыні — у адной вандроўцы

Маршрут: Мінск — Ілья — Даўгінава — Будслаў — Глыбокае — Мінск.

07.03.2017 / 09:43

Як усе дарогі свету вядуць у Рым, так і ўсе дарогі Беларусі вядуць у Будслаў. Экскурсія дазволіць вам убачыць рэлігійныя святыні і ўразіцца іх прыгажосцю. Будслаў ганарыцца сваёй манументальнай святыняй і цудатворным абразам Маці Божай Будслаўскай, да якой штогод сцякаюцца тысячы пілігрымаў на знакамітыя Будслаўскія фэсты.

Будслаў. 

Касцёл у Глыбокім. 

Даўгінава. 

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Ільі. 

Таксама падчас экскурсіі мы наведаем Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў вёсцы Ілья — дзейны каталіцкі касцёл у неараманскім стылі. Заслугоўваюць увагі святыні вёскі Даўгінава — Траецкая царква і касцёл Святога Станіслава. У Глыбокім экскурсавод пазнаёміць вас з гісторыяй і маляўнічым сілуэтам гістарычнай часткі горада, сфарміраванай Траецкім касцёлам і кляштарам кармелітаў, узведзеным у XVII—XVIII стагоддзях у стылі ранняга барока.

Кошт вандроўкі — 40 рублёў на чалавека.

Праграма тура — па спасылцы.

Анлайн-браніраванне

Каляндар экскурсій

Падрябязнасці і запіс па тэлефонах: 

(17) 222 33 21,
(29) 765 25 45, 
(29) 650 61 02, Лідзія.

ТАА «БелЮніІнтэрКом» 
УНП 190522713