Гісторыя і сучаснасць — у захапляльнай вандроўцы на ўсход Беларусі
06.03.2017 / 16:30
Кампанія «Інтэркомтур» працягвае вывучэнне роднага краю на беларускай мове, і гэтым разам мы скіруем на ўсход Беларусі! Запрашаем усіх наведаць беларускамоўную вандроўку «Да берагоў Беразіны»!
Маршрут: Жодзіна — Барысаў.
Дата: 18 сакавіка.
Кошт: 35 рублёў (пастаянным кліентам — 30 рублёў).
У Жодзіне вы наведаеце завод БелАЗ: дазнаецеся, як ствараюцца магутныя беларускія самазвалы, паглядзіце на працэс вытворчасці, а пры жаданні — нават зможаце замовіць паездку!
Барысаў жа чакае нас з агляднай экскурсіяй па горадзе: вы пазнаёміцеся з праваслаўным Уваскрасенскім саборам, каталіцкім касцёлам Раства Панны Марыі, шматлікімі сінагогамі, прагуляецеся па ўтульных вулачках, забудаваных старымі камяніцамі 19—20 стагоддзяў, пачуеце гісторыю напалеонаўскай вайны і наведаеце абарончыя ўмацаванні 1812 года. Але не толькі даўніною вабіць гэты горад — тут вы ўбачыце футурыстычны стадыён «Барысаў-арэна»!
У кошт вандроўкі ўваходзіць: транспартныя паслугі, суправаджэнне, паслугі экскурсавода.
Абед, экскурсія па «БелАЗе, экскурсія па барысаўскім музеі аплачваюцца асобна.
Падрабязнасці і запіс па тэл.: (17) 2223321, (29) 7652545, (29) 6506102, Дзяніс
ТАА «БелЮніІнтэрКом»
УНП 190522713