Памёр Салжаніцын

У Маскве на 90‑м годзе жыцьця памёр знаны расейскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Аляксандар Салжаніцын.

04.08.2008 / 09:47


Аляксандар Салжаніцын

У Маскве на 90‑м годзе жыцьця памёр знаны расейскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Аляксандар Салжаніцын.

Прычынай сьмерці стала вострая сардэчная недастатковасць.

Аляксандар Салжаніцын — аўтар мноства раманаў і аповесьцяў, спаміж найвядомейшых —«Адзін дзень Івана Дзянісавіча», «У крузе першым», «Архіпэлаг ГУЛАГ», «Ракавы корпус», гістарычная эпапэя «Чырвонае кола».

У 60‑я і 70‑я гады пісьменьнік удзельнічаў у дысыдэнцкім руху, быў высланы з СССР. Вярнуўся ў Расею ў 1994 годзе.

Радио Свобода / Радио Свободная Европа

Глядзі яшчэ:
Фонд Аляксандра Салжаніцына прапануе матэрыяльную дапамогу беларускім ахвярам сталінскіх рэпрэсій. // Калі сваім няма справы
Жыць без ілжы