Вярхоўная Рада дазволіла прысвоіць Міхаілу Жызнеўскаму званне Героя Украіны
13.04.2017 / 15:05
У чацвер, 13 красавіка, Вярхоўная Рада дазволіла надаць званне Героя Украіны беларусу Міхаілу Жызнеўскаму, які загінуў падчас Майдану.
За адпаведныя змены ў закон аб дзяржаўных узнагародах Украіны №6174 агулам прагаласавалі 235 дэпутатаў.
Паводле змен, званне «Герой Украіны» дазваляецца ў выглядзе выключэння надаць і замежніку, пасмяротна ўзнагароджанаму ордэнам Герояў Нябеснай Сотні.
Грамадзянін Беларусі Міхаіл Жызнеўскі быў забіты 22 студзеня 2014 года ў Кіеве на вуліцы Грушэўскага. Ён стаў адной з першых ахвяр супрацьстаяння.