«У кожным целе ёсць сэксуальнасць». Ню-фотасесія першай беларускай мадэлі з ДЦП
Ангеліна Уэльская (працуе таксама пад псеўданімам Анёл Уэльса) працягвае заваёўваць мадэльны бізнэс і разбіваць стэрэатыпы. Яна — першая ў нашай краіне, хто, маючы такі дыягназ, пракладвае сабе шлях у індустрыю прыгажосці.
01.06.2017 / 12:30
Дзяўчына распранулася, каб даказаць, што скажонае паралічам цела здольнае быць прыгожым і сэксуальна прывабным. «Мы прымаем знешнія недасканаласці як яшчэ адну годнасць чалавечай асобы. Мільёны дзяўчат і жанчын з інваліднасцю па ўсім свеце павінны зразумець: іх недасканаласці спрыяюць гарманічнаму ўспрыманню цэлага. Мне крыўдна за дзяўчат з ДЦП і з іншай інваліднасцю. Яны саромеюцца сябе, а пад сарамлівасцю хаваюць жаданне быць прывабнай і сэксуальнай. Як правіла, хлопцы на постсавецкай прасторы пазбягаюць дзяўчат з інваліднасцю, а ўжо пра тое, каб завесці з імі адносіны і гаворкі не ідзе. Наша фотасесія паказвае: у кожным целе ёсць сэксуальнасць. Прыйшоў час выйсці з ценю і паказаць іншую прыгажосць!», — піша Tut.by.
Ангеліна даслала гэтыя фотаздымкі ў лонданскае агенцтва «Models of Diversity» і атрымала добрыя водгукі. Сваім прыкладам яна хоча натхніць астатніх дзяўчат з адрознымі магчымасцямі не баяцца выходзіць у свет, дасягаць мэтаў і любіць сябе.