Піжамны стыль — трэнд для самых смелых
што вы думаеце пра такую моду?
Ужо шмат год модныя дамы прапануюць вобразы струменістых тканін, свабодных сілуэтаў ды тонкіх карунак. Піжамны стыль у 2017 годзе канчаткова замацаваўся ў гардэробах модніц.
30.06.2017 / 16:17
Вобраз павінен быць дэталёва прапрацаваны: піжамны касцюм пажадана дапоўніць класічным адзеннем. Асобную ўвагу варта звярнуць на аксэсуары. Укамплектоўваюць піжамны вобраз туфлямі на абцасах.
Упершыню піжамны стыль распрацавала Како Шанэль ў 20-я гады. Элементы былі пазычаныя з мужчынскага гардэроба.
Крайні левы фатаздымак — сама Како Шанэль
Джані Версачэ на Міланскім модным паказе ў 1995 годзе паклаў пачатак выкарыстанню ніжняга адзення як верхняга, выпусціўшы калекцыю лёгкіх тканін:
У відэа вы можаце пабачыць Клаўдыю Шыфэр і Наомі Кэмпбэл
У вяснова-летнюю калекцыю 2009 года Dolce & Gabbana таксама заклалі піжамную тэму.
А вясной 2016 яны выпусцілі спецыяльную капсульную калекцыю «піжамная вечарына».
Сукенкі-начнушкі з тонкай тканіны. З імі добра спалучаюцца кардыган, джынсоўка альбо пінжак:
Эпатажны стыль хутка падхапілі знакамітасці. Так танцуючы міліянер Джанлука Вакі выпусціў сваю калекцыю піжамных касцюмаў для мужчын:
Ды расійскія зоркі старанна паказваюць сябе:
А што вы думаеце пра такую моду?