Расейскія кампаніі будуць імкнуцца да набыцьця «Нафтану» і МАЗу

Расейскія кампаніі будуць імкнуцца набыць кантрольныя пакеты акцый «Нафіану» і МАЗу. Пра гэта заявіў пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў на прэс‑канфэрэнцыі ў Менску.

21.08.2008 / 13:41

Расейскія кампаніі будуць імкнуцца набыць кантрольныя пакеты акцый «Нафіану» і МАЗу. Пра гэта заявіў пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў на прэс‑канфэрэнцыі ў Менску.

«Расейскія кампаніі зацікаўленыя ў тым, каб кантраляваць як мінімум 51% акцый гэтых прадпрыемстваў», — сказаў пасол.Ён дадаў, што інтарэс да «Нафтану» праяўляюць расейскія кампаніі «Лукойл» і «Роснефть». Яны таксама зацікаўленыя ў набыцьці «Паліміру», які зь цягам часу можа быць аб’яднаны з «Нафтанам». «Хто прапануе больш выгадныя ўмовы, больш прывабны бізнэс‑плян, той і будзе пераможцам», — адзначыў Аляксандар Сурыкаў.

Абедзьве кампаніі — і «Лукойл», і «Роснефть» — цалкам закрыюць у выпадку набыцьця «Нафтану» і «Паліміру» пытаньне з пастаўкамі паліва. Апроч гэтага, кампаніі маюць вялікі досьвед на сусьветных рынках і такім чынам змогуць павысіць канкурэнтаздольнасьць прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў.

«Што датычыць МАЗу, то тут таксама два прэтэндэнты: КамАЗ і «Русские машины», — паведаміў пасол Расеі.

Пры гэтым Аляксандар Сурыкаў падкрэсьліў, што не выключае магчымасьці пакупкі доляў названых прадпрыемстваў не расейскімі, а другімі замежнымі прадпрыемствамі.

БЕЛТА