Навукоўцы: змяншэнне выпрацоўкі сперматазоідаў пагражае чалавецтву выміраннем
Колькасць сперматазоідаў у мужчын у развітых краінах скарацілася ўдвая за апошнія 40 гадоў. Калі нічога з гэтым не рабіць, чалавецтва вымрэ, папярэдзілі навукоўцы.
26.07.2017 / 14:08
«Будучыня мяне трывожыць, — сказаў Бі-бі-сі адзін з аўтараў даследавання доктар Хага Левін. — У перспектыве гэта можа стаць праблемай з рэпрадукцыяй ў цэлым і прывесці да вымірання чалавецтва».
Левін з калегамі з Габрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме тлумачаць сваю публікацыю Human Reproduction Update на выніках 200 даследаванняў у Еўропе, Аўстраліі, Новай Зеландыі і Паўночнай Амерыцы.
У Азіі, Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы такога спаду не назіраецца, пішуць навукоўцы, але агаворваюцца, што там ім давялося карыстацца нашмат больш беднымі дадзенымі.
Левін засцерагаецца, што мужчын на гэтых кантынентах напаткае тая ж доля.
«Трэба нешта рабіць. Напрыклад, лепш рэгуляваць прымяненне хімікатаў. І мы проста абавязаныя працягнуць барацьбу з залішняй вагой і курэннем», — заклікае навуковец.
Навукоўцы, якія не мелі дачынення да гэтага даследавання, у цэлым высока ацэньваюць працу калегаў, але некаторыя палічылі іх высновы паспешнымі.
«Ні адна з падобных публікацый да гэтага часу не выклікала ў мяне асаблівага даверу, — сказаў прафесар Алан Пэйсі з Універсітэта Шэфілда. — Аднак доктар Левін з калегамі ўлічылі большую частку недахопаў папярэдніх даследаванняў».
На яго думку, праца Левіна ўяўляе з сябе значны крок наперад, але гэта толькі аснова для далейшага вывучэння праблемы.
Да гэтага часу не зразумела, чаму якасць спермы горшае. Сярод прычын называлі хімікаты, якія ўваходзяць у склад угнаенняў і пластыка, атлусценне, курэнне, стрэс і маларухомы лад жыцця.