Блогер Варламаў раіць расіянам прадстаўляцца за мяжой беларусамі
31.07.2017 / 14:22
Вядомы расійскі падарожнік-блогер Ілля Варламаў ва ўласным канале ў тэлеграме дзяліўся ўражаннямі ад наведвання польскага горада Гданьска.
«Пагаварыў з мясцовымі, скардзяцца, што шмат украінцаў стала. З наплывам суседзяў змянілася і стаўленне да іх, калі раней не любілі толькі рускіх (па палітычных прычынах), то цяпер адхапіць па твары можна і за «Слава Украіне», — піша Варламаў.
«Дам вам параду. Калі вы раптам сутыкнецеся з польскімі нацыяналістамі, то кажыце, што вы беларус, ды не проста беларус, а заходні беларус! А яшчэ лепш, кажыце, што жывяце ў Белавежскай пушчы, і выступаеце супраць яе высечкі (палякі хочуць яе высекчы і з гэтай нагоды тут бурленне)! Вось тады любы польскі гопнік адразу стане вам братушкам, а вы захаваеце твар, у прамым сэнсе гэтага слова», — дае рэкамендацыі Варламаў.
Працягнуў ён гэтую тэму крыху ў твітары. Калі напісаў, што ў Польшчы і ўкраінцаў, і рускіх не любяць, то працягнуў, што адным беларусам паўсюль «зая…ок».