Фестываль стрыт-арту «Вуліца Бразіл — 2017»: галоўныя творы ФОТЫ

Беларуска-бразільскі фестываль гарадскога мастацтва праходзіць у Мінску ўжо чацвёрты год. Пачынаўся фестываль з невялічкіх графіці ў розных месцах сталіцы. У наступныя гады фестываль зрабіў вялікую інтэрвенцыю на Кастрычніцкай вуліцы. У гэтым годзе каля трох дзясяткаў мастакоў прадставяць свае творы ў розных кропках Мінска. Фестываль «Вуліца Бразіл» распачаўся напрыканцы жніўня і ўжо сёння менчукі могуць пабачыць большасць мастацкіх прац. Закрыццё фестывалю пройдзе 2 верасня на Кастрычніцкай вуліцы ў фармаце няспыннага карнавалу. «НН» прадстаўляе падборку асноўных завершаных твораў і ўдзельнікаў.

31.08.2017 / 13:04

L7M (28 гадоў, Сан-Паўлу, Бразілія)

Дзе малюе: Будынак «Белавія» (вул. Няміга, 12)

Што малюе: Экзатычную птушку.

A post shared by Ira Dovzhik (@ira.dovzhik) on

Zeh Palito(30 год, Лімейра, Бразілія)

Дзе малюе: Будынак абутковай фабрыкі «Прамень» (вул. Кальварыйская, 18)

Што малюе: прыродную кампазіцыю з раслінамі, вазай і птушачкай.

A post shared by Anastasiya Vasilchuk (@nasikvasilchuk) on

Dedablio(30 год, Сан-Паўлу, Бразілія)

Дзе малюе: Культурны цэнтр «Корпус» (пр. Машэрава, 9)

Што малюе: Абстрактныя рознакаляровыя выявы людзей.

A post shared by Vulica Brasil (@vulicabrasil) on

Horoiwa(29 гадоў, Сан-Паўлу, Бразілія)

Дзе малюе: вул. Раманаўская Слабада, 5а

Што малюе: Традыцыйны для многіх культур свету абрад абразання валасоў жанчыне. Мурал малюе пэндзлем і акрылам.

A post shared by Юлия Алёхно (@jual_capital) on

Таксама дадаем некалькі здымкаў яшчэ няскончаных прац і акцый на Кастрычніцкай вуліцы.

Фота Багдан Каравец

A post shared by Сергей Русак (@siarhei.rusak) on

Адмыслова для закрыцця фестываля на Кастрычніцкай вуліцы зноў з'явяцца размаляваныя трамваі.

Прыезд @osgemeos для нас заўсёды радасць, а іх творчасць яшчэ большая радасць У гэтым годзе яны папрацуюць над трамвайчыкам і зыграюць DJ-сэт на 24-гадзінным карнавале 2 верасня Дарэчы, вы прыйдзеце? Фота: Liza Zhadenova

A post shared by Vulica Brasil (@vulicabrasil) on

А таксама будзе размалявана прастора моста праз Свіслач на Кастрычніцкай.

A post shared by Hanna Sark (@cut.sark) on

Паблік Марозаў