Бразільскія мастакі размалявалі вагон мінскага метро ФОТА
02.09.2017 / 12:12
Чацвёрты беларуска-бразільскі фестываль урбан-арта «Vulica Brazil», які стаў галоўным і традыцыйным культурным праектам Пасольства Бразіліі ў Беларусі, у гэтым годзе прыйшоў у Мінскі метрапалітэн.
Бразільскія мастакі прадставілі на разгляд у Мінгарвыканкам эскізы афармлення аднаго з вагонаў сталічнай падземкі. Па іх задумах, адзін бок вагона будзе ўвасабляць сонечную Бразілію, а другі - выкананы ў беларускіх матывах, у тым ліку паказаныя вядомыя месцы нашай сталіцы, паведамляе сайт метрапалітэна.
Пасля адабрэння праекта, бразільскія графіцісты некалькі дзён працавалі над увасабленнем задуманага. У панядзелак «бразільскі» вагон выйдзе ў адным з саставаў 2-й лініі Мінскага метро.