Пік грыбнога паломніцтва: тысячы людзей пабывалі ў лясах на выхадных ФОТЫ

16.09.2017 / 23:47

Лета было мокрае, а верасень цёплы — ідэальнае спалучэнне для грыбоў. Старыя людзі кажуць, што гэта адзін з самых грыбных гадоў. Пасля не дужа ўраджайнага сезона-2016 беларусы адводзяць душу.

Пагодная субота 16 верасня вывела ў лясы сотні тысяч людзей. Дарогі ўздоўж лясоў пад Мінскам былі шчыльна застаўлены машынамі, і з пустымі кошыкамі ніхто не вяртаўся.

У барах яшчэ шмат белых грыбоў, пракінуліся багнюкі, яшчэ лезуць краснюкі і бабкі, сустракаюцца козы, маслюкі, рэшаткі, лісічкі. 

Сяргей Гезгала, на фота — частка суботніх трафеяў аўтара