Навукоўцы расшыфравалі надпіс на старажытнай мове ўзростам 3200 гадоў
Надпіс на мёртвай лувійскай мове на каменнай пліце, якую знайшлі ў 1878 годзе ў Турцыі, нарэшце расшыфраваны. Пліта датуецца 1200 годам да н. э.
11.10.2017 / 18:58
Сам артэфакт праз некаторы час пасля яго знаходкі быў страчаны навукоўцамі, бо яго выкарысталі мясцовыя жыхары для будавання мячэці. Але навукоўцы паспелі зрабіць копію надпісу.
Тэкст на пліце даўжынёй 29 метраў распавядае пра старажытную дзяржаву Міра, якая знаходзілася ў заходняй частцы сучаснай Турцыі. Паведамляецца, у прыватнасці, што войскі гэтае дзяржавы здзяйснялі набегі на Блізкім Усходзе, узялі пад кантроль Трою ды знішчылі Хецкую імперыю.
Частка тэксту прысвечаная шляху да ўлады цара Купантакурунтаса, чый бацька захапіў Трою пасля звяржэння траянскага цара Валмуса, але неўзабаве аднавіў ягонае праўленне ў абмен на лаяльнасць Троі да Міры. Купантакурунтас стаў кіраўніком Міры пасля смерці бацькі. Пасля гэтага ён усё ж захапіў Трою.
Даследчыкі кажуць, што гэтае адкрыццё раскрывае шмат загадак, што датычныя руйнаванню шэрагу гарадоў на Блізкім Усходзе.