Аральны сэкс павялічвае рызыку раку ў разы

23.10.2017 / 15:24

Непераборлівасць небяспечная не толькі пры традыцыйным сэксе, але і пры аральных кантактах.

Даследаванне на гэтую тэму апублікаванае ў часопісе Annals of Oncology, паведамляе Еўрапейскае таварыства медыцынскай анкалогіі

Навукоўцы выявілі ўпэўненую прамую сувязь паміж колькасцю партнёраў па аральным сэксе і рызыкай узнікнення пухлін галавы ды шыі. Да гэткіх высноў аўтары прыйшлі, прааналізаваўшы дадзеныя 13089 чалавек ва ўзросце 20—69 гадоў.

Раней дактары з ЗША заявілі, што рэгулярны аральны сэкс павышае рызыку ўзнікнення раку гартані ў 22 разы.

Пухліну правакуе вірус HPV16 — адзін з відаў папіломавіруса чалавека (ПВЧ). Ён жыве на палавых органах і трапляе на слізістую рота пры аральным кантакце.

Высновы медыкаў пацвярджаюць: каб быць здаровым, трэба не паравацца абы з кім.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Сямён Цыбульскі