Беларускі стартап стварыў унікальную прыладу і мабільны дадатак для назірання за лёгкімі
Беларускі стартап Healthy Networks стварыў унікальную прыладу «электронны стэтаскоп» і мабільны дадатак для яго і атрымаў $100 тысяч ад фонду Spacemind Capital на далейшае развіццё праекта.
23.10.2017 / 20:32
Ілюстрацыйнае фота, vc.ru
Электронны стэтаскоп прыкладаецца да цела і перадае сігнал на тэлефон праз Bluetooth. Затым сігнал апрацоўвае нейронная сетка, якая ўсталёўвае тып хрыпаў, пасля чаго карыстальнік адказвае на шэраг пытанняў, і сістэма аналізуе ягоны стан.
Прылада можа распазнаваць такія шырока распаўсюджаныя захворванні як астма, пнеўманія, бранхіт і хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх з дакладнасцю 85%.
Як распавяла «Нашай Ніве» сузаснавальніца стартапа Алена Бінецкая, прылада і мабільны дадатак цяпер знаходзяцца ў рэжыме тэставання: бэта-версіі даступныя толькі праінструктаваным карыстальнікам і ўсталяваныя на іх асабістыя тэлефоны.
Мяркуецца, што цана канцавога прадукту складзе каля 80 рублёў.