Бабруйская эскортніца з расследавання Навальнага: «Я была ў апазіцыі на Хартыі і нас забралі ў КДБ на допыт»
08.02.2018 / 23:56
Ураджэнка Бабруйска Насця Рыбка (сапраўднае імя — Анастасія Вашукевіч), гераіня новага расследавання каманды Аляксея Навальнага, напісала кнігу «Дзённік па спакушэнні мільярдэра, або клон для алігарха».
Акрамя разнастайных апісанняў сэксу знайшоўся ў рамане і момант, прысвечаны Беларусі. У эпізодзе Рыбка расказвае пра сваю апазіцыйную дзейнасць.
«— Ты ў Мінск потым пасля паездкі? Куды ты ляціш? І чым увогуле зараз займаешся?
— Не, у Маскву, да верасня я абсалютна вольная. А ў Беларусь я больш ні нагой. Дурная краіна! Пры маім апошнім наведванні мяне суткі ў камеры трымалі.
Ён павярнуўся да мяне:
— Не зразумеў?
— Я была ў апазыцыі на Хартыі, — кажу я, — і нас забралі ў КДБ на допыт, прасілі здаваць змоўшчыкаў, я наогул не разумела, чаго ад мяне хочуць, патрабавала адваката, і праз суткі мяне адпусцілі. І неяк наогул няма цяпер жадання вяртацца».
Праўда, падрабязнасцей аўтарка не распавядае.
Дарэчы, кнігу Рыбкі можна свабодна набыць у адной з буйных беларускіх інтэрнэт-крамаў.