Архітэктар Палаца рэспублікі прапанаваў пабудаваць на Кастрычніцкай плошчы вежу ФОТА
як вам?
Галоўны архітэктар Кастрычніцкай плошчы Мінска Міхаіл Пірагоў прапанаваў сваю канцэпцыю забудовы пляцоўкі, дзе раней размяшчаўся музей Вялікай Айчыннай вайны. Адпаведная прапанова з'явілася на сайце Беларускага саюза архітэктараў.
14.02.2018 / 11:24
Пірагоў прапануе пабудаваць чатырохпавярховы забаўляльны цэнтр агульнай плошчай 5800 м2, які будзе ўключаць у сябе фуд-корт, кінатэатр, коўзанку, дзіцячыя гульнявыя пакоі, батутную залу, боўлінг, а таксама невялікую канцэртную залу.
На эксплуатаваным «зялёным» даху мае размясціцца дзіцячая пляцоўка і кафэ.
Самае цікавае ў праекце — вежа з гадзіннікамі і аглядальнай пляцоўкай, на якую людзей будуць падымаць празрыстыя ліфты.