Беларускія навукоўцы стварылі кампактны апарат вакуумнай тэрапіі ФОТА

Супрацоўнікі тэхнапарка БНТУ паспяхова выпрабавалі апарат вакуумнай тэрапіі «Імпульс КМ-1», які прызначаны для лячэння вострых і хранічных інфікаваных ран метадам вакуумнай павязкі, паведамляе times.bntu.by.

26.02.2018 / 14:47

Сутнасць працы прылады — у выдаленні залішняе вадкасці з раны і абароне навакольнае тканкі ад яе агрэсіўнага ўздзеяння. Беларускі апарат выглядае даволі кампактна ў параўнанні з замежнымі аналагамі, пры гэтым падтрымлівае шырокі дыяпазон вакууметрычных ціскаў і здольны забяспечваць рэжымы пастаяннай і перарывістай працы.

Фота: times.bntu.by

Нярэдка высокія выдаткі на набыццё прыладаў і павязак для вакуум-тэрапіі з'яўляюцца перашкодай для яе выкарыстання. Імаверна, уласная вытворчасць такога абсталявання павысіць яго даступнасць для беларускіх медыцынскіх установаў. 

У стварэнні апарата прымалі ўдзел супрацоўнікі БНТУ, Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.

nn.by