МУС Беларусі пра ЛГБТ-сцяг на пасольстве Вялікабрытаніі: Яны не пройдуць!
а вы падтрымліваеце каментар МУС?
У МУС Беларусі шкадуюць аб тым, што 17 мая над пасольствам Вялікабрытаніі быў вывешаны вясёлкавы сцяг. Ведамства лічыць, што такая ініцыятыва можа «стварыць праблемы там, дзе іх не існуе».
20.05.2018 / 19:38
На думку МУС, 17 мая (міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй) ніколі ў нашай краіне не з'яўляўся і не з'яўляецца нейкім памятным і значным. І прычына, як лічыць МУС, відавочная:
— Пераважная большасць беларусаў прытрымліваецца традыцыйных сямейных каштоўнасцей, у тым ліку хрысціянскіх. А заявы падобнага роду — выклік гэтым каштоўнасцям.
МУС лічыць, што «прадстаўнікі аднаполых адносін» люта адстойваюць сваю пазіцыю насуперак асновам і традыцыям, а аднаполыя адносіны ведамства называе «падробкай»:
— ЛГБТ-супольнасць, і ўся гэтая барацьба за «свае правы», і сам дзень супольнасці — усяго толькі падробка!
Скончыла ведамства свой каментар словамі:
— Мы — за сапраўднае, яны не пройдуць!