Амерыканец хацеў паздымаць пад спадніцамі ў незнаёмак, але схаваная камера выбухнула ў яго абутку

01.07.2018 / 11:39

Камера, схаваная ў абутку. Скрыншот з ютуба.

У амерыканскім штаце Вісконсін пасля выбуху схаванай у абутак камеры пацярпеў 32-гадовы мужчына. Камеру ён выкарыстаў, каб употай падглядваць за жанчынамі, піша Бі-бі-сі.

Мужчына набыў шпіёнскі прыбор — камеру, якая змяшчаецца ў абутку. Апарат быў настроены так, каб здымаць тое, што ў жанчын пад спадніцамі.

Аднак пры першым жа выкарыстанні камера выбухнула. У вуаерыста — апёк ступні.

У паліцыі не сталі заводзіць справу, бо камера выбухнула ў самым пачатку «працы» і ніводнага здымка зроблена не было. Адпаведна, амерыканец не паспеў нікога абразіць.

Пра гэты пацешны выпадак у сваім блогу паведаміў шэф паліцыі горада Мэдысан Майк Коваль.