У мінскім метро з'явіўся бясплатны Wi-Fi
27.07.2018 / 10:40
У вестыбюлі станцыі метро «Купалаўская» запрацавала кропка доступу Wi-Fi, устаноўленая кампаніяй «Дзелавая сетка». Пакуль яна функцыянуе ў тэставым рэжыме.
Паведамляецца, што ў найбліжэйшай будучыні Wi-Fi пакрыццё будзе забяспечана на дзвюх станцыях - «Купалаўскай» і «Кастрычніцкай», іх вестыбюлях і пераходзе.
Як распавялі TUT.BY у кампаніі, пакуль гэта «часткова-тэставы запуск». Зараз ідзе настройка абсталявання, канчатковы запуск запланаваны на верасень. Пры паспяховай рэалізацыі пілотнага праекта, плануецца забяспечыць публічным Wi-Fi ўсе станцыі мінскага метро.