Расійская модная спявачка Грэчка расказала, як яе шакавалі настроі беларускай моладзі
а вы згодныя?
03.08.2018 / 23:28
Анастасія Іванова (больш вядомая як Грэчка) — адна з найпапулярнейшых рускамоўных маладых спявачак. Выданне «Канабу» ўзяло інтэрв'ю ў расійскай зоркі, дзе яна параўнала расійскую моладзь і беларускую.
«Мне падабаецца, што ў расійскай моладзі ёсць цяга да рэвалюцыі. Я была ў Беларусі пару дзён таму і там у моладзі няма такога. Падыходзіш да нашых пятнаццацігадовых — яны гаўняюць Расію. А ў Беларусі ўсё інакш.
Я там была на «ўпісцы» і сказала камусьці: «Уявіце, у нас век хочуць павысіць пенсійны! У нас нават моладзь ах***** [здзіўляецца — Рэд.]. Куды возьмуць нашых маці ў 50 гадоў? Нікога не бяруць у 50 гадоў, а пенсію павышаюць. Ды яшчэ дажыць трэба да гэтага ўзросту». Я ім гэта кажу, а яны: «У нас таксама падвысілі. Ну і што?» Разумееш?»
— кажа Грэчка.