Неймаверная вуліца Кастрычніцкая ў новым кліпе Леры Яскевіч на беларускамоўную песню ВІДЭА
Спявачка і блогерка Лера Яскевіч прэзентавала новы кліп на беларускамоўную песню «Рух», аўтарамі якой сталі яна сама, а таксама музыкі Мікіта Найдзёнаў і Юзары.
26.09.2018 / 11:19
У гутарцы, якую мы рабілі з Лерай не так даўно, яна падзялілася, што з задавальненнем праспявае нешта па-беларуску, калі на руках будзе класны матэрыял. І вось гэта здарылася.
Кліп здымаўся на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску: для гэтага прыйшлося перакрыць рух аўто.