Рух за легалізацыю марыхуаны выпусціў правакацыйныя майкі з Багародзіцай і каноплямі ФОТАФАКТ
што вы пра гэта думаеце?
30.11.2018 / 16:17
Актывісты грамадскай кампаніі Legalize Belarus прэзентавалі калекцыю «Багі і каноплі». «Канабіс здаўна прысутнічае ў беларускай культуры і ёсць неад'емнай яе часткай. Cтаражытныя беларусы актыўна выкарыстоўвалі гэтую расліну, што знайшло адлюстраванне ў абагаўленьні вобразу канопляў», — адзначаюць удзельнікі кампаніі.
На вельмі правакатыўных майках разам з каноплямі адлюстраваныя Багародзіца, Пярун, Ярыла, Мокаш і Дажбог.