Шуневіч пра падлетка, які выбачыўся перад скульптурай гарадавога: Гэта мая ідэя

06.12.2018 / 11:49

Фота Дзмітрыя Брушко

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч патлумачыў, хто прыдумаў зняць ролік пра тое, як падлетак просіць прабачэньня перад помнікам гарадавога ў Мінску, піша Tut.by.

— Мая ідэя, — так адказаў Ігар Шуневіч на пытанне журналіста пра тое, хто прыдумаў зняць ролік пра падлетка, што просіць прабачэння перад помнікам.

— А навошта? — удакладніў журналіст.

— Таму што.

— Вам не здаецца гэта дзіўным?

— Не, калі б гэта было дзіўным, я б гэтага не рабіў, я адэкватны чалавек.

Каментуючы ролік, міністр сказаў:

- Хлопец прыняў адэкватнае рашэнне. Па законе ён не нёс адказнасць, ён нёс маральную адказнасць. Закон да яго не ўжываўся, не блытайце Гогаля з Гегелем, - параіў міністр журналістам.

Пры гэтым міністр назваў «чарговым глупствам» паведамленні пра тое, што прэс-сакратар МУС Георгій Яўчар быў звольнены з-за роліка пра падлетка і гарадавога.

— Гэта выдумка, ён сышоў па выслузе гадоў, даслужыўся і сышоў на грамадзянку.

Падлетак, які даў поўху скульптуры гарадавога, просіць прабачэння ў помніка і міліцыянтаў

Падлетка, які даў поўху гарадавому, апраўдалі: парушэння закону няма

Крыніцы: за іміджавы правал з выбачэннямі перад гарадавым звольнены прэс-сакратар МУС Георгій Яўчар

Міліцыя запрашае сфатаграфавацца з «Мінскім гарадавым»