Двое мінчукоў запрасілі дзяўчат у саўну, а яны хлопцаў абакралі

11.12.2018 / 14:46

Маладыя людзі пазнаёміліся з дзвюма дзяўчынамі і запрасілі іх ў саўну, паведамляе guvd.gov.by.

Там добра выпілі, і ўвага маладых людзей прытупілася. Яны пакінулі свае асабістыя рэчы без нагляду.

У нейкі час адзін з хлопцаў і выявіў знікненне 1000 рублёў. 

У выніку супраць 23-гадовай мінчанкі заведзена крымінальная справа.