11-класнік, які загінуў у школе ў Стоўбцах, быў актывістам ТБМ, размаўляў па-беларуску і насіў майку з Пагоняй ФОТЫ
дапоўнена
11.02.2019 / 16:15
Пакуль невядома, што стала прычынай трагедыі ў Стоўбцах (Мінская вобласць), дзе сёння 10-класнік накінуўся з нажом на настаўніцу і школьнікаў. Загінула 53-гадовая настаўніца гісторыі, а таксама 11-класнік Аляксандр Р.
Яшчэ некалькі школьнікаў параненыя, двое з іх — у рэанімацыі. На месцы трагедыі працуе Следчы камітэт, Стоўбцы — у шоку.
Мы даведаліся, кім быў Аляксандр Р.
«Саша заўжды гаварыў па-беларуску, — расказаў «Нашай Ніве» актывіст стаўбцоўскай суполкі Таварыства беларускай мовы Павал Савіцкі. — Браў удзел у дзейнасці раённай суполкі ТБМ. Апошнім часам менавіта ён вёў сацсеткі стаўбцоўскага ТБМ у інстаграме, фэйсбуку, Укантакце… Саша быў вельмі добры хлопец. Актыўны, кампанейскі, добра сыходзіўся з людзьмі, якія вельмі пазітыўна рэагавалі на яго мову», — расказаў Савіцкі.
Сярод апошніх пастоў і перапостаў на старонцы Аляксандра Р.: верш Ніла Гілевіча аб харастве беларускай зямлі, артыкул са старонкі Таварыства беларускай мовы. Ён адзначаў 100-годдзе БНР. Таксама ён захапляўся матацыкламі.
«Пагоню» насіла і ягоная сяброўка. Здаецца, ён быў адным з нямногіх у сваім класе, які вёў старонку ў сацсетках па-беларуску. Яго аднакласнікі, з якімі мы звязваліся, адказвалі нам па-руску.
Усе аднакласнікі, з якімі мы гаварылі, кажуць, што не заўважалі ніякіх адносін між нападнікам і ахвярай. Пакуль цяжка сказаць, ці Аляксандр Р. быў мэтай нападу Вадзіма М., ці ён стаў выпадковай ахвярай, ці ён аказаў супраціў і спрабаваў спыніць нападніка.
Вось іншыя фотаздымкі са старонкі хлопца, які загінуў: