Lifenews: Ціма Беларускіх хавае ад усіх, што стаў бацькам яшчэ ў 16 гадоў
15.02.2019 / 12:52
20-гадовы спявак Ціма Беларускіх стаў бацькам, калі яму было 16 гадоў. Пра гэта паведамляе расійскі партал Super.ru (афіляваны з Life.ru, Lifenews) са спасылкай на знаёмых артыста, якія нібыта былі сведкамі яго рамана з мамай дзіцяці ў Мінску.
Ён тады сустракаўся з дзяўчынай Янай, а ў канцы 2015 года яна нарадзіла дачку. Дзяўчынку назвалі Сафія.
Дзяўчыне на той момант было 17, а Ціму — 16.
Ціма Беларускіх і Яна. Фота з сацыяльных сетак.
Якія ёсць доказы стасункаў? У Яны ёсць профіль у інстаграме, дзе яна выкладвала іх сумеснае з Цімам фота. А на адным з іх ён нават з дачкой. Маладая мама падпісвае фота з дзяўчынкай «Сафія Цімафееўна».
Адносіны Ціма нібыта хавае, бо баіцца пераследу фанатак. Яня жыве ў Мінску, бывае ў Маскве. Яна ва ўсім падтрымлівае Ціму, але яны нідзе і ніколі не з'яўляюцца разам.
«У Цімы гэтая тэма — табу», — патлумачыла сітуацыю піяршчыца музыканта.